Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Распрацоўкі мерапрыемстваў

Дадатковыя матэрыялы


1 слайд

Не пагарджаць святым сваім мінулым,

А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.

У.Караткевіч

Пакой наш музейны – жывая старонка

Гісторыі продкаў, што час падарыў.

Яго называем ласкава “Скарбонка”.

А час нарджэння святар блаславіў.

Таццяна Шырко

2 слайд. Добры дзень, паважаныя госці нашай школы. Я, Лішчанка Вольга Іванаўна, кіраўнік музейнай экспазіцыі “Скарбонка”, якая была створана ў нашай школе дзякуючы намаганням настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шырко Т.В. ў далёкім 2006 годзе. Вы спытаеце: “Чаму “Скарбонка”? Беларусы “скарбонкай” называюць “копилку” для захавання каштоўных рэчаў, а для нас кожны перанесены з рэальнага жыцця прадмет мае вялікую каштоўнасць, бо гэта вобраз–сімвал быта нашых продкаў, нашай, няхай нават не вельмі далёкай гісторыі, культуры нашай Радзімы.

         3 слайд. Экспанаты збіралі ўсёй школай, паколькі карэннага насельніцтва ў пасёлку амаль няма. Аднымі з першых адгукнуліся настаўнікі нашай школы.

         Такім чынам, у нашым пакоі сабрана каля 400 экспанатаў. І мы спадзяемся, што на гэтым не спынімся.

         4 слайд. Летам 2006 года настаўнік Дударэнка Віталій Васільевіч намаляваў панараму на сцяне з выявамі духаў, аб якіх ведалі нашы продкі. Шэлест Валерый Макаравіч паралельна зрабіў печку, сталы, лавы, зэдлік, паліцы і г.д. Дамавічок – гэта плод фантазіі Буйніцкай Таццяны Васільеўны, былога настаўніка нашай школы.

         5 слайд. Музей складаецца з трох асноўных раздзелаў: “Часы язычніцтва”, “Чырвоны куток – сімвал хрысціянства”, “Быт беларусаў 19-20 стст”.

 

6 слайд. Напэўна, у Вас узнікне пытанне: якое дачыненне я маю да метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі. Якім чынам дадзены матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі? Адкажу: настаўнікі нашай школы бачылі надзвычайную цікавасць, якую праяўлялі вучні да экспанатаў, што захоўваюцца ў музеі, адчувалі, што, выкарыстоўваючы аўтэнтычныя прадметы, не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, як гэта было на пачатку, але і на занятках па гісторыі Беларусі, мы можам падштурхнуць вучняў да новых здзяйсненняў, прымусіць задумацца над вельмі актуальнымі пытаннямі сучаснасці, фарміраваць у вучняў актыўную жыццёвую пазіцыю, грамадзянскую адказнасць, самастойнасць, ініцыятыўнасць, нацыянальную самасвядомасць шляхам уключэння іх у шматбаковую дзейнасць школьнага музея.

7 слайд. Музейная педагогіка, як адзін з накірункаў дзейнасці музея, становіцца ўсё больш звычайнай у практыцы духоўна-маральнага, грамадзянска-патрыятычнага, гісторыка-краязнаўчага выхавання асобы ў адзіным адукацыйным працэсе. Імкненне да гуманітарнага абнаўлення адукацыі, арыентаванай на супрацоўніцтва музея і школы, на стварэнне аматарскіх школьных этнаграфічных музеяў – сутнасць новай адукацыйнай парадыгмы XXIстагоддзя. Доказ дадзенаму сцвярджэнню мы можам знайсці ў Інструктыўна-метадычным пісьме “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе”: “Особую роль в воспитании подрастающего поколения играют музеи. Большое воспитательное воздействие на обучающихся оказывает работа по оформлению музейных экспозиций, пополнению фондов, встречи с участниками событий, материалы о которых представлены в музеях, подготовка учащихся-экскурсоводов. В стенах музеев проводятся уроки-мужества, лекции, семинары, встречи с ветеранами, что делает исторический материал интереснее и нагляднее для обучающихся. В учреждениях образования все более популярными становятся виртуальные музеи. Работа по формированию музейных фондов в учреждениях образования строится при тесном взаимодействии с государственными музеями, учреждениями культуры”.

У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнцаў ў Рэспубліцы Беларусь адзначана, што выхаванне цесна звязана з паўсядзённым жыццём, з асаблівасцямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах. Чалавек заўсёды з’яўляецца часткай цэлага: народа, нацыі, рэлігійнага вераўспрымання, з якімі ён звязаны непарыўнымі духоўнымі сувязямі як суб’ект адпаведнай культуры. Асаблівае значэнне мае такая вылучаная ў Канцэпцыі задача выхавання, як фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі Айчыны, яе культуры.

 

8 слайд. Такім чынам, у нашай школе ўзнікла патрэба ў стварэнні сумеснага педагагічнага праекта “Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў сродкамі музейнай педагогікі”. Рэалізацыя дадзенага праекта распачалася ў студзені 2016 года. Разлічаны ён на паўтара года. Дзякуючы ўдзелу ў рэалізацыі дадзенага праекта пры падтрымцы SOS-Дзіцячая вёска школа здолела набыць відэакамеру, брашуратар, ламінатар. Вучні і настаўнікі школы актыўна карыстаюцца гэтымі сродкамі ў працэсе стварэння відэафільмаў, пры выданні брашур. У планах стварэнне не толькі віртуальнага музея, але і рэсурснага цэнтра пры этнаграфічнай экспазіцыі “Скарбонка”.

 

9 слайд. Хочацца яшчэ раз адзначыць, што ўсе задачы, якія вырашае музей, пераклікаюцца з задачамі школы і задачамі, якія ставіць перад сабой кожны з настаўнікаў школы, асабліва настаўнікі-філолагі і гісторыкі.

Задачы работы над праектам наступныя:

  1. Выхоўваць асобу з гуманістычным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі;
  2. Развіваць вобразнае мысленне і творчыя здольнасці вучняў;
  3. Фарміраваць у дзяцей устойлівы інтарэс да гісторыі, этнаграфіі, фальклору як да гуманітарных прадметаў і да працэсу навучання ў цэлым;
  4. Актывізаваць пошукавую, навукова-парактычную дзейнасць вучняў;
  5. Выхоўваць любоў да школы, павагу да настаўнікаў, работнікаў школы, да роднага краю і людзей, якія клапоцяцца аб яго росквіце;
  6. Фарміраваць дзіцяча-дарослую сумесую дзейнасць на матэрыяле музейнай практыкі;
  7. Стварыць віртуальны музей “Скарбонка”, рэсурсны цэнтр па музейнай педагогіцы.

 

Вынікам дзейнасці ў дадзеным праекце стане стварэнне рэсурснага цэнтра, у якім будуць прадстаўлены не толькі матэрыялы, што тычацца непасрэдна дзейнасці музея, але і напрацоўкі, якія можна будзе выкарыстоўваць на занятках па гісторыі, геаграфіі, англійскай мове.

10 слайд. Вялікі пласт работы ўжо зроблены. У вашых буклетах прадстаўлена табліца, якая ўтрымоўвае інфармацыю аб выкарыстанні сродкаў музейнай педагогікі на ўроках гісторыі, у прыватнасці, матэрыялаў музейнай экспазіцыі “Скарбонка” падчас правядзення розных урокаў гісторыі, пачынаючы з 6 класа.

Сярод напрацовак ёсць і інтэграваныя ўрокі па гісторыі, англійскай мове і беларускай літаратуры, і ролікі, якія прадстаўляюць розныя народныя святы, у прыватнасці Калядкі, Масленіцу, Вялікдзень, і ( 11 слайд) зборнікі матэрыялаў, якія падрыхтавалі вучні-экскурсаводы (”Стравы беларускай кухні”, «Алгоритм поиска информации о родственниках» у межах работы «Участие моего прадеда в Будапештской операции, “Народные обычаи сватовства Беларуси и Шотландии»).

12 слайд. На апошняй рабоце мне б хацелася спыніцца больш падрабязна. Яна ўяўляе сабой сінтэз даследаванняў па англійскай мове, гісторыі, беларускім фальклоры. Дадзеная навукова-даследчая работа была прадстаўлена на 19 раённым конкурсе даследчых работ. Булка Аляксандра, вучаніца 9 “А” класа, актыўны экскурсавод музейнай экспазіцыі “Скарбонка”, атрымала дыплом першай ступені (настаўнік Мамаева С.Л.). На абласным конкурсе дадзеная работа была адзначана спецыяльным прызам ад інфармацыйнага цэнтра пры пасольстве ЗША.

Напярэдадні XXI раённага конкурса даследчых работ мы хацелі б прадставіць вашай увазе фільм, які адлюстроўвае важную частку работы, якую здзейснілі вучні на чале з настаўнікам пры падрыхтоўцы да абароны дадзенай работы.

13 слайд. Фільм

 

(14 слайд) У планах нашых стварэнне новых экспазіцый, новых экскурсій. Так, мы думаем увесці экскурсіі, прысвечаныя сімволіцы печы, Чырвонаму кутку, экспанатам нумізматыкі.

Асноўнай, найбольш спецыфічнай формай работы школьнага музея з’яўляецца экскурсія. Змест музейных экспанатаў дазваляе праводзіць для школьнікаў разнастайныя тыпы экскурсій.

Вучэбная экскурсія грае дапаможную ролю ў адносінах да асноўнага вучэбна-выхаваўчага ўрока ў школе, з’яўляючыся метадам навучання школьніка музейнымі сродкамі. Яе галоўная прыкмета - цесная сувязь з вучэбнай школьнай праграмай, якая вызначае тэму экскурсіі , яе змест, адбор аб’ектаў паказу. Так, пры вывучэнні нарыса У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, музей прапануе выкарыстаць наступныя экскурсіі: “Стравы беларусаў”, (15 слайд) “Матчына хата”, (16 слайд) “Мова матуліных ручнікоў”, (17 слайд) “Бабулін куфар – кніга жыцця”; па паэме Якуба Коласа “Новая зямля” – (18 слайд) “Традыцыйная культура беларусаў”; па апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар” – экскурсія “Сляды”; па вершы Р.Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” – экскурсія (19 слайд) “Пяшчотныя рукі матулі і таты”; пры вывучэнні вуснай народнай творчасці (20 слайд) “Адшукай прадметы з казак і нам казку пакажы”; пры вывучэнні тэмы “Беларусь у 14-15 стст.” у 7 класе, “Культура Беларусі канца 18 ст-сяр.19 ст у 9 класе, “Культура Беларусі канца 18-сярэдзіны 19 стст.” ў 9 класе – (21 слайд) “Гаспадар”, (22 слайд) “Хата з матчынай душою”, “Зярняткі, кінутыя ў глебу”; “Царква і рэлігія. Культура Беларусі 16-18 стст.” у 8 класе – “Гісторыя беларускіх абразоў”.

 

          Добры музей надае школе асабістую індывідуальнасць, стварае ў калектыве настаўнікаў і навучэнцаў свой мікраклімат.

  23 слайд.Школьны музей актыўна ўдзельнічае ў правядзенні такіх кампаній, як падрыхтоўка да свят і юбілеяў. Ён з’яўляецца месцам правядзення разнастайных сходаў і сустрэч, прыняцця вучняў у кадэцкія класы. У рамках работы музея праводзяцца фальклорныя святы: “Масленіца”, “Каляды”, заснаваныя на традыцыях і звычаях мясцовасці. Далей па матэрыялах праведзеных святаў рыхтуюцца ролікі, якія распавядаюць пра беларускія народныя святы. Дадзеныя фільмы выкарыстоўваюцца падчас правядзення ўрокаў гісторыі.

24 слайд. Для школы музей даўно стаў галоўным ідэялагічным цэнтрам, які выконвае задачу па выхаванню свядомых грамадзян. Так, музей стаў плацдармам росту для многіх нашых выпускнікоў. На нашу думку, менавіта дзейнасць навучэнцаў у якасці экскурсаводаў паспрыяла далейшаму інтэлектуальнаму росту, падштурхнула да першых жыццёвых перамог. Выпускніца школы, а таксама экскурсавод музея на працягу трох апошіх гадоў навучання, Яраховіч Марыя стала прызёрам рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Выпускнік школы, лепшы, бяссменны экскурсавод з часоў заснавання музея, Пастушэнка Герман прынёс школе перамогу ў алімпіядзе па гісторыі не толькі на раённым і абласным турах, але і стаў удзельнікам рэспубліканскага тура ў 2011-2012 навучальным годзе. Акрамя таго, гэты ж вучань стаў прызёрам раённага тура алімпіяды па беларускай мове і літаратуры ў тым жа годзе. Тады ж Пастушэнка Герман стаў лаўрэатам конкурса чытальнікаў па рускай літаратуры. Яшчэ адзін цудоўны экскурсавод нашага музея Ладуцька Міхаіл на конкурсе чытальнікаў “Гучы, роднае слова!” заняў трэцяе пачэснае месца. У тым жа навучальным годзе Ладуцька Міхаіл прынёс школе дыплом па рускай мове і літаратуры за ўдзел ў навукова-практычнай канферэнцыі. Нам думаецца, што факты самі гавораць за сябе. Сённяшнія нашы актыўныя экскурсаводы з годнасцю прадстаўляюць нашу школу. Так, Сарока Ірына, вучаніца 9 “А” класа, і Дзягцяроў Уладзіслаў, вучань 10 “А” класа, занялі 4 месца на другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Абрамчук Юлія, вучаніца 9 “А” класа, заняла 2 месца на другім этапе рэспубліканскай рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству. За актыўны ўдзел у конкурсе этнаграфічных музеяў актыў экспазіцыі атрымаў дыплом трэцяй ступені ад кіравання адукацыі Мінабліспалкома і адзначаны ўдзячнасцю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у межах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

Як вядома, музей здзяйсняе повязь часоў. Стрыжнем любога музея з’яўляецца гісторыя. Гэта можа быць гісторыя чалавечага грамадства, гісторыя культуры, літаратуры і мастацтва, гісторыя навукі і тэхнікі, якая адлюстравана ў дакументальных звестках мінулага. У кожнай з такіх звестак адлюстроўваецца якая-небудзь частка гісторыі.

         25 слайд. На нашу думку, этнаграфічны музей – адзін з самых дзейсных спосабаў выхавання патрыятызму, любві да сваёй зямлі. Характэрна, што і самі вучні высока ацэньваюць этнаграфічны музей як крыніцу пазнання прыроды, гісторыі, культуры роднага краю. “Уражанні вялізныя. Па-першае, ганарышся нашым народам, так як бачыш усё сам – яго жыццё, яго працу, па-другое, адчуваеш любоў да сваёй Радзімы”, - адзначаюць вучні. Праяўленне патрыятычных пачуццяў становіцца адным з вядучых матываў запаўнення экспазіцыйных матэрыялаў.


Выступленне па тэме “Пакой наш музейны – жывая старонка

гісторыі продкаў…”, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пагадзіцкая Н.Л.

1 слайд

Пакой наш музейны – жывая старонка

Гісторыі продкаў, што час падарыў.

Яго называем ласкава “Скарбонка”.

А час нараджэння святар блаславіў.

Таццяна Шырко

2 слайд. Добры дзень, паважаныя госці нашай школы. Я, Пагадзіцкая Натлля Леанідаўна, кіраўнік музейнай экспазіцыі “Скарбонка”, якая была створана ў нашай школе дзякуючы намаганням настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шырко Т.В. ў далёкім 2006 годзе. Вы спытаеце: “Чаму “Скарбонка”? Беларусы “скарбонкай” называюць “копилку” для захавання каштоўных рэчаў, а для нас кожны перанесены з рэальнага жыцця прадмет мае вялікую каштоўнасць, бо гэта вобраз–сімвал быта нашых продкаў, нашай, няхай нават не вельмі далёкай гісторыі, культуры нашай Радзімы.

         3 слайд. Экспанаты збіралі ўсёй школай, паколькі карэннага насельніцтва ў пасёлку амаль няма. Аднымі з першых адгукнуліся настаўнікі нашай школы.

         Такім чынам, у нашым пакоі сабрана каля 400 экспанатаў. І мы спадзяемся, што на гэтым не спынімся.

         4 слайд. Летам 2006 года настаўнік Дударэнка Віталій Васільевіч намаляваў панараму на сцяне з выявамі духаў, аб якіх ведалі нашы продкі. Шэлест Валерый Макаравіч паралельна зрабіў печку, сталы, лавы, зэдлік, паліцы і г.д. Дамавічок – гэта плод фантазіі Буйніцкай Таццяны Васільеўны, былога настаўніка нашай школы.

         5 слайд. Музей складаецца з трох асноўных раздзелаў: “Часы язычніцтва”, “Чырвоны куток – сімвал хрысціянства”, “Быт беларусаў 19-20 стст”.

6 слайд. Напэўна, у Вас узнікне пытанне: якое дачыненне я маю да метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі. Якім чынам дадзены матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі? Адкажу: настаўнікі нашай школы бачылі надзвычайную цікавасць, якую праяўлялі вучні да экспанатаў, што захоўваюцца ў музеі, адчувалі, што, выкарыстоўваючы аўтэнтычныя прадметы, не толькі на ўроках беларускай мовы і літаратуры, як гэта было на пачатку, але і на занятках па гісторыі Беларусі, мы можам падштурхнуць вучняў да новых здзяйсненняў, прымусіць задумацца над вельмі актуальнымі пытаннямі сучаснасці, фарміраваць у вучняў актыўную жыццёвую пазіцыю, грамадзянскую адказнасць, самастойнасць, ініцыятыўнасць, нацыянальную самасвядомасць шляхам уключэння іх у шматбаковую дзейнасць школьнага музея.

7 слайд.

У Канцэпцыі непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнцаў ў Рэспубліцы Беларусь адзначана, што выхаванне цесна звязана з паўсядзённым жыццём, з асаблівасцямі жыццядзейнасці ў рэгіёнах. Чалавек заўсёды з’яўляецца часткай цэлага: народа, нацыі, рэлігійнага вераўспрымання, з якімі ён звязаны непарыўнымі духоўнымі сувязямі як суб’ект адпаведнай культуры. Асаблівае значэнне мае такая вылучаная ў Канцэпцыі задача выхавання, як фарміраванне патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на любові да сваёй зямлі, народа, мовы, павазе да гісторыі Айчыны, яе культуры.

8 слайд. Хочацца яшчэ раз адзначыць, што ўсе задачы, якія вырашае музей, пераклікаюцца з задачамі школы і задачамі, якія ставіць перад сабой кожны з настаўнікаў школы, асабліва настаўнікі-філолагі і гісторыкі.

Асноўнай, найбольш спецыфічнай формай работы школьнага музея з’яўляецца экскурсія. Змест музейных экспанатаў дазваляе праводзіць для школьнікаў разнастайныя тыпы экскурсій.

Вучэбная экскурсія грае дапаможную ролю ў адносінах да асноўнага вучэбна-выхаваўчага ўрока ў школе, з’яўляючыся метадам навучання школьніка музейнымі сродкамі. Яе галоўная прыкмета - цесная сувязь з вучэбнай школьнай праграмай, якая вызначае тэму экскурсіі , яе змест, адбор аб’ектаў паказу. Так, пры вывучэнні нарыса У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, музей прапануе выкарыстаць наступныя экскурсіі: “Стравы беларусаў”, (15 слайд)“Матчына хата”, (16 слайд) “Мова матуліных ручнікоў”, (17 слайд) “Бабулін куфар – кніга жыцця”; па паэме Якуба Коласа “Новая зямля” –(18 слайд) “Традыцыйная культура беларусаў”; па апавяданні Змітрака Бядулі “Бондар” – экскурсія “Сляды”; па вершы Р.Барадуліна “Трэба дома бываць часцей” – экскурсія(19 слайд) “Пяшчотныя рукі матулі і таты”; пры вывучэнні вуснай народнай творчасці (20 слайд)“Адшукай прадметы з казак і нам казку пакажы”; пры вывучэнні тэмы “Беларусь у 14-15 стст.” у 7 класе, “Культура Беларусі канца 18 ст-сяр.19 ст у 9 класе, “Культура Беларусі канца 18-сярэдзіны 19 стст.” ў 9 класе –(21 слайд) “Гаспадар”, (22 слайд) “Хата з матчынай душою”, “Зярняткі, кінутыя ў глебу”; “Царква і рэлігія. Культура Беларусі 16-18 стст.” у 8 класе – “Гісторыя беларускіх абразоў”.

          Добры музей надае школе асабістую індывідуальнасць, стварае ў калектыве настаўнікаў і навучэнцаў свой мікраклімат.

  23 слайд.Школьны музей актыўна ўдзельнічае ў правядзенні такіх кампаній, як падрыхтоўка да свят і юбілеяў. Ён з’яўляецца месцам правядзення разнастайных сходаў і сустрэч, прыняцця вучняў у кадэцкія класы. У рамках работы музея праводзяцца фальклорныя святы: “Масленіца”, “Каляды”, заснаваныя на традыцыях і звычаях мясцовасці.

         24 слайд. На нашу думку, этнаграфічны музей – адзін з самых дзейсных спосабаў выхавання патрыятызму, любві да сваёй зямлі. Характэрна, што і самі вучні высока ацэньваюць этнаграфічны музей як крыніцу пазнання прыроды, гісторыі, культуры роднага краю. “Уражанні вялізныя. Па-першае, ганарышся нашым народам, так як бачыш усё сам – яго жыццё, яго працу, па-другое, адчуваеш любоў да сваёй Радзімы,” - адзначаюць вучні. Праяўленне патрыятычных пачуццяў становіцца адным з вядучых матываў запаўнення экспазіцыйных матэрыялаў.


Экскурсія «Пакой наш музейны – жывая старонка гісторыі продкаў…».

Фрагмент абрадавага свята «Калядная зорка»

Мэты і задачы:

vпраз знаёмства з традыцыямі беларускага народа паглыбіць веды аб жыцці нашых подкаў у мінулыя часы;

vвыкарыстоўваючы мясцовы матэрыял, сабраны настаўнікамі школы і сябрамі музея, садзейнічаць усведамленню адметнасці і своеасаблівасці традыцый, быту, сямейнай культуры нашых продкаў;

vсадзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця павагі да культурнай спадчыны беларускага народа.

Ход мерапрыемства

Вучань1. Сёння нас запрашае да сабе ў госці сялянская хата.

Прыветна вокны пазіраюць, нібыта ў госці запрашаюць. Ну, добры выгляд хата мае. Цікава... Што ж нас тут чакае? (Стук у дзверы.)

(Гаспадары выходзяць: гаспадыня трымае хлеб-соль на ручніку, а гаспадар запаленую свечку)

Гаспадыня. Міласці просім кожнага ў нашай хаце госцем быць!

(Гучыць беларуская музыка. Госці заходзяць у музейны пакой і рассаджваюцца )

Гаспадар. Чым багата хата?

Гаспадыня. Хлебам.

Гаспадар. Адкуль узыходзіць сонца?

Гаспадыня. З хаты.

Гаспадар. А хлеб?

Гаспадыня. З пячной дзяжы.

Гаспадар. Як той хлеб есці?

Гаспадыня. Разам за сталом.

Гаспадар. А дзе яго ўзяці?

Гаспадыня. Ісці ў поле жаці.

Гаспадар. Дай нам, Божа, у полі роду, у хаце згоду!

Гаспадыня. Мяне мая бабуля вучыла, а я вас вучу. Перш чым важную справу рабіць, трэба хату прыбраць, стол чыстым абрусам заслаць. Хлеб, соль на стол пакласці і свечку запаліць. ( Гаспадыня кладзе на стол хлеб-соль на ручніку, а гаспадар ставіць свечку)

Вучань 2. Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ.Яна займала ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся.

Да печы адносiлiся як да жывой iстоты. Забаранялася ўжываць «у яепрысутнасцi» грубыяабонепрыстойныясловы: «Няможнагэтакказаць, бопеч у хаце», «Сказаў бы, дыпеч у хаце».

Печ (а дакладней - падпечак) – месца знаходжання добрага духа – дамавiка, галоўныя «абавязкi» якога – клопат пра дабрабыт сям’i.

(Дзяўчынка мяце венікам падлогу ад парога)

Гаспадар. Ад парога хату не мятуць.

Дачка. Ай, ці так ужо важна, як месці, галоўнае ж, каб чыста было.

Гаспадар. Так-то яно так, дзетка, але ж хіба ты не ведаеш? То паслухай, што я табескажу. Парог, як і печ, - месца ў хаце незвычайнае, з ім звязана мноства народных звычаяў, абрадаў і прыкмет. Парог лічыўся ў народзе месцам, дзе жывуць душы продкаў, якія могуць уплываць на людзей, на іх здароўе, заможнасць, узаемаадносіны з іншымі людзьмі. З гэтым вераваннем звязаны розныя звычаі, якія дайшлі да нас з часоў сівой даўніны. Найбольш вядомы з іх – рытуальнае сядзенне перад парогам напярэдадні паездкі, падарожжа. Абавязкова трэба было маўчаць. Гэта сімвалізавала далучэнне да свету продкаў-нябожчыкаў. Вядома прыкмета, якая забараняе вітацца праз парог, бо гэта можа прывесці да спрэчкі, непаразумення паміж людзьмі. А ці ведаеш ты, чаму на вяселлі малады ўносіць на руках у сваю хату жонку?

Дачка.Не, не ведаю.

Гаспадыня.Пераступаючы з ёю парог, ён тым самым аберагае маладую ад адмоўных да яе адносін продкаў. А вось якія яшчэ існуюць звязаныя з парогам прыкметы. Чалавека, які ўваходзіць у хату, чакае непрыемнасць, калі ён спатыкнецца аб парог. А вось садзіцца на парог або станавіцца на яго народная этыка не дазваляе. Яшчэ адзін паэтычны звычай. Калі нявеста абходзіла з паклонам усіх, развітваючыся з бацькоўскім домам, яна кланялася да зямлі парогу і прасіла прабачэння. Як бачыш, дзетка, парог займаў значнае месца ў жыцці нашых продкаў.

Дачка. Ёсць у вясковай хаце месца, дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар. Покуць - так называецца гэта пачэснае месца ў хаце, не забытай Богам.(Падыходзіць, усё паказвае)

Покуць спрадвеку ачышчала і ўзвышала чалавека, рабіла яго лепшым. Прыходзіла свята, Каляды ці Вялікдзень,і на покуці першы садзіўся гаспадар, а злева ад яго астатнія сямейнікі. І не абы як, уперамешку, а па старшынству, дарослыя і дзеці. Маліліся, успаміналі добрым словам дзядоў-прадзедаў, частаваліся.

            Покуць – гэта куточак храма ў хаце. Уверсе, пад самай столлю, вісяць абразы з выявамі Ісуса Хрыста і святых. Яны маўкліваю малітваю асвячаюць хату і жыццё людзей у гэтай хаце, на ўсёй сядзібе.

Вучань 3. Ажыўлялі вясковую хату рэчы, зробленыя рукамі гаспадароў і вясковых умельцаў. Вось перад вамі бойка.(Падыходзіць і паказвае) Калі малако адстойвалася ў збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой. Назапашвала смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.

Бойка – высокая круглая кадачка, звужаная кверху. Рабілі бойку з клёпак або выдзёўбвалі з дрэва. Клёпкі найчасцей стругалі з елкі, гладка апрацоўвалі гэблікам і сцягвалі абручамі. Бойка мела накрыўку з адтулінаю пасярэдзіне – для калатоўкі-біла.Масла білі ўручную.

Прыгадваецца казка пра дзвюх жабак, якія трапілі ў пастку – збанок са смятанаю. Адна жабка адразу выдыхнулася, здалася і патанула ў смятане. А другая, упартая, доўга працавала лапкамі, як калатоўкаю, і збіла са смятаны масла. Стала на грудку масла і выскачыла са збанка на волю. Казка цікавая і павучальная: ніколі не падайце духам, сябры, верце ў свае сілы – і зможаце выбрацца з любой пасткі!

Вучань4.Глiняны посуд iсёння карыстаецца попытам. Прыгожа глядзiцца ён i на кухоннай палiцы, i на абедзенным стале.А ў нашых прашчураў глiняныя вырабы былi на любы густ, для розных патрэб. Гэта – збан.(падыходзіць і паказвае) Пасудзiна добра вядомая. У iм звычайна трымалiмалако: доўга не скiсае, а ў гарачыню – халоднае.

Вучань5. У кожным двары абжывалася цэлае сямейства кашоў, старых i новых, вялiкiх i малых. Без iх, лёгкiх iзручных, не абыходзiлiся нiдарослыя, нiдзецi. (Падыходзіць і паказвае) На паліцах знаходзіліся кашы с плеценымі вечкамі, у якіх захоўвалі сушаныя каўбасы, паляндвіцы, кумпякі, тут жа стаяў цэбар для гаспадарчых патрэб.

Вучань1. У кожнай сялянскай хаце можна было ўбачыць зручны абутак, плецены з лыка, лазовай кары, бяросты цi пянькi – канапляных вяровачак. Лыка дралiнайчасцей з маладой лiпы, сушылi ў клецiабо на гарышчы хаты. Потым палоскi кары, кабяны не ламалiся, размочвалi ў цёплай вадзе. Iплялiлапцi. (Падыходзіць і паказвае)У iх добра было i на працы, i ў танцы.

Лапцiiсёння «скрыпяць» у народных казкахi песнях. I не лапаць, вядома, вiнаваты, а сам чалавек, калi з яго, недарэкi, смяюцца: «Лапацьты!»

Дачка.Быў час, калі ў вёсцы ўсе былі папрадухамі: маці вучыла прасці дачку, бабка – унучку. Пралі за прасніцаю. (Падыходзіць і паказвае) Яна складаецца з лопасці, падобнай на лапату або на вясло і днішча. Да лопасці падвешваецца барада – воўна, кудзеля, пянька. Папрадуха левай рукою выцягвае з барады валасінкі – валаконцы, а правай круціць верацяно, навіваючы на яго нітку.

Вучань2.У канцы зiмы жанчыны пачыналi снаваць кросны. Праца гэта была адказная. Каб зрабiць нiткi больш мяккiмi i моцнымi, з асновай трэба нямала папрацаваць. Яе парылi гадзiн 6-8 у лузе. Ведаеце, што такое луг? Гэта шчолачная вадкасць, якая атрымоўваецца, калi кiпень прапусцiць праз слой попелу. Луг знiшчае тлустасць i робiць нiткi мяккiмi. Потым аснову крухмалiлі, таўклi ў ступе або выбiвалi пранiкам, расцягвалi, сушылi, плялi ў пляцёнкi.

Вучань3.Нарэшце кросны настроены. Цяпер можна браць i чаўнок. Дзецi ў сялянскiх хатах засыналi пад калыханку матчыных красён. Рыпелi панажы, стукалi бёрда з набiлiцамi. Хадзiлi ўверх – унiз нiты – i ткалася палатно, белае цi расквечанае яркiмi ўзорамi. На чарадзейных кроснах ткалася ўсё: ад грубага зрэб’я да тонкага кужалю. I сёння яшчэ ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы на кроснах.(Падыходзіць і паказвае)

Вочы разбягаюцца ад стракатай прыгажосцi кашуль i фартушкоў, посцілак і абрусаў, ручнікоў і розных намітак. Не, такіх абноў у краме не купіш: у іх – жыццё, натхненне, душа.

Вучань4. Ручнікі не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер хаты, але і шырока выкарыстоўваліся ў беларускіх абрадах. На вяселлі хлебам-соллю на ручніку сустракалі маладых пасля вянчання ў царкве. Ручнікі дарылі родзічам маладога, але не ўсім, а пераважнамужчынам: маладому,ягобацьку, тату,дружынемаладога.Ужываўсяручнік і ў якасціпадножніка, наякістанавілісямаладыя ў час вянчання. На Палессіздаўна ручнікаміабвязваюцьнадмагільныякрыжы,кабаздобіцьмагілы. Самых паважаныхгасцейпадчасурачыстасцейі зараз сустракаюць хлебам-соллю на прыгожыхручніках.

Вучань 5.

На ручніках, расшытых пеўнямі,

                                                     хлеб-соль падносім да гасцей,              

                                                     І не хаваем–дзепадзенешся?-

Сваіх пачэсных мазалёў.

                                                    А трэба - крынкаю падзелімся:

                                                     Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.

                                                                                               (С.Грахоўскі)

(Гучыць калядная музыка. У хату заходзяць госці)

1-ы госць.   Добры дзень, даражэнькія гаспадары!

2-і госць.   Добры дзень таму, хто ў гэтым даму! Старому, малому і Богу святому!

3-і госць.Дазвольце паспяваць, пагуляяць, з Калядой павіншаваць!
Гаспадар. Дазваляю.

4-ы госць.  Прыйшлі да вашай хаты, каб была ваша сям’ябагата.
1-ы госць.   Каб увесь год быўшчаслівым, былібуйныявашынівы.

2-і госць.Каб былі збожжа поўныя клеці.
I каб вы меліпавагуваўсімсвеце.

Гаспадар. 3 чым вы прыйшлі, калядоўшчыкі?
3-і госць.   А прыйшлі мы да вас з казоюшэраю, вясёлаю (выводзяць казу).
4-ы госць.    А ну, Каза, павярніся, гасцям добрым пакланіся!
Каза (рассыпаючыжыта).
— Бе-бе-бе.
СвяткуемКалядкі — 
Лавіцезярняткі!
Лавіце рукой,
Каб добры быў настрой!
Кабмоцнагрэласонца —
Кіну ў аконца.
Майцеўсягодаволі,
А бяды — ніколі.
Нікога не хвалюйце,
А ўсімсвятлодаруйце.
Гаспадыня. Дык няхайянапаскача!
Песельнікі-калядоўшчыкі. А ну, Каза, павярніся, добрым людзямпакланіся!
Пад песню «Го-го-го, каза» Каза скача, брыкаецца і валіцца на падлогу


1-ы госць.Каб Каза ўстала, трэбадацьёй кусок сала.
2-і госць. А на кожныражокпавесіцьпіражок.
(Гаспадарычастуюць Казу)
3-і госць. Гэй, дзяўчаты, расступіцесяды на Цыганку падзівіцеся.
(Пад музыку выходзіць цыганка)

Цыганка.
Прыйшла я да Вас на свята,
Хата ў цябе, гаспадар, багата.
Я цыганка маладая, я цыганка не прастая,
Я ўмеюваражыць, я хачу паваражыць.
Пакажы-ка, барын, ручку,
Налажы-ка грошай кучку.
Усюпраўду скажу, усюісціну(варожыць).
(Падыходзіцьса «снапом» (каласкамі) у руцэ.)
Дазволь, гаспадар, паваражыць на ўраджай.
Цягнікаласок. Калівыцягнешдоўгі і поўны —
Ураджайбудзешыкоўны.
А калісаломінкабудзе тонка,
То ў гумне тваімбудзе звонка.(варожыць).
Дзякуйтабе, гаспадар, за ласку,
Што не даў у абразку.
4-ы госць.

Гаспадынечка-перапёлачка,
У цябесырнікаўпоўнаяполачка.
А ты нас частавацьбудзеш?

Гаспадыня. Буду!
1-ы госць. А мы цябе віншаваць будзем і са святам, і з Калядою, і з добрым здароўечкам.
2-ігосць.
Добры вечар, шчодрывечар 
Твайму дому на ўвесьвечар, 
Павітайжа і нас — 
Прынясі нам каўбас. 
Пахадзі каля печкі, 
Пашукай там перапечкі. 
3-і госць. 
Гаспадынька, не скупіся,
Каб твой ячмень урадзіўся.
Каб нажала сто коп жыта,
Кабсям’я была ўся сыта.
Усе госці. 
Добры вечар, шчодрывечар
Твайму дому на ўвесьвечар.

4-ы госць. А зараз, гаспадарочкі, пачастункінясіце. 
(Гаспадарыдорацьпачастункі.)
1-ы госцьДзякуй вам, людцы, за тое, штопрынялі, з хаты не выгналі.

2-і госць. З намі шчыра пагулялі ды прысмакаў надавалі.
Каб у хацебыўмір і спакой.
3-і госць.У гумне — жыцейка ракой.
Кабспінка не балела.
Кабскацінка не хварэла.
4-ы госць.

Каб вы з наміцераз год зноўвадзілікарагод.
Бывайце, сябры, бывайце, дабранажывайце, сваё шчасценапаткайце.
Дыпраз год нас чакайце (разам)!
Песельнікі-калядоўшчыкі. А мы пайшлі ў другую хату, нас там чакаюць. Да пабачэння(разам)!

Гаспадар. Дык прыходзьце да нас часцей.

Гаспадыня. Не абыходзьце нашага парога, калі будзе ісці побач ваша дарога!

(Гучыць музыка. Госці развітваюцца і ідуць з хаты)

Гаспадыня.Ёсць такая легенда. Чалавеку сказалі, каб ён, адыходзячы з хаты, не азіраўся назад, іначай ператворыцца ў слуп солі. Чалавек азірнуўся... Дый як жа не азірнешся, калі родная сядзіба – гэта цэлы свет. Наперадзе, за таямнічаю мяжою гарызонта новыя дарогі, новыя людзі, новы свет. Але на ўсё астатняе жыццё застаюцца ў памяці “парог, высечаны з успамінаў, дзверы на завесах цвыркуновай песні; вокны, зашклёныя вачамі блізкіх; хата, пакрытая крыламі ластавак...”

Гаспадар.Часцей азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.