Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дзяцей і дарослых
на інтэрактыўна-пазнавальную праграму
“КАЛЯДНЫЯ ЦУДЫ”
У перыяд зімовых свят – з 20 снежня 2021 года па 21 студзеня 2022 года – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Калядныя цуды”.
Праграма ладзіцца ў межах экспанавання новай аднаіменнай выставы музея і прысвечана традыцыям святкавання Калядаў
на Беларусі.
Удзельнікі даведаюцца, чаму ў гадавым коле народных абрадаў
і свят Каляды займалі першае месца, як варажылі, якія песні спявялі і якія стравы гатавалі на свята іх продкі, пазнаёмяцца з абрадавымі каляднымі гульнямі і забавамі.
Але тое было раней… А зараз? Ці ведаем мы хоць адзін сучасны абрад? Вось мы і прапануем юным наведвальнікам стаць стваральнікамі новага каляднага абраду. Як ён называецца? А гэта мы разам
і прыдумаем…
А яшчэ падчас праграмы хлопчыкі і дзяўчынкі трапяць у “калядную майстэрню”, бо якое ж сапраўднае свята абыходзіцца без хэнд-мэйду? Тут рабяты змогуць праявіць свае творчыя здольнасці і ўласнаручна зрабіць незвычайную елачную цацку-сюрпрыз. Яна стане арыгінальным падарункам для родных і сяброў або паслужыць упрыгожаннем для дамашняй навагодняй хваінкі.
Да ўдзелу ў каляднай праграме запрашаюцца групавыя і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга школьных узростаў.
Працягласць – каля 60 хвілін.
Папярэдні запіс ужо распачаты! Тэл. +375(17) 363-56-21.
Вясёлая кампанія, святочная атмасфера, добры настрой і самыя крэатыўныя музейныя супрацоўнікі – усё гэта чакае вас
у Літаратурным музеі па адрасе: вул. Багдановіча, 13.